•   
  • МстиславльМстиславль
Главная / Новости / Новости района

Паважаныя жыхары Мсціслаўскага раёна! Прыміце віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 79-годдзем з дня вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

30.06.2023

Дзень Незалежнасці – гэта даніна гераізму і стойкасці беларускага народа, подзвігу тых, хто ўздымаў рэспубліку з руін, хто заклаў падмурак росквіту і дабрабыту нашай краіны!
Дзякуючы самаахвярнасці і патрыятызму абаронцаў Айчыны  1941 - 1945 гадоў, мы атрымалі права жыць пад мірным небам.
Пакаленне пераможцаў падарыла нам самае дарагое, што ёсць у чалавека, – жыццё і незалежнасць!
Дзень Рэспублікі – гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, працуе для яе росквіту, разумее, што такое любоў да сваёй зямлі, сям'і, родных людзей!
Няхай подзвіг служэння Радзіме заўсёды з'яўляецца прыкладам для ўсіх пакаленняў!
Жадаем Вам здароўя, шчасця, міру і дабра, узаемаразумення і згоды, быць заўсёды ў авангардзе добрых пачынанняў на карысць Мсціслаўшчыны і роднай Беларусі!
Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цяплом, новымі дасягненнямі і магчымасцямі!
Са святам Вас, дарагія землякі! З Днём Незалежнасці!

Старшыня                                               Старшыня
Мсціслаўскага раённага                        Мсціслаўскага раённага
выканаўчага камітэта                            Савета дэпутатаў         

Д.Л.Пімашэнка                                        А.А.Клеянкова