•   
  • МстиславльМстиславль
Главная / Новости / Новости района

Паважаныя жыхары Мсціслаўскага раёна, госці!

02.07.2024

Прыміце шчырыя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
2024 год – год юбілейны! Мы святкуем 80-ую гадавіну вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дзень Рэспублікі дарагі ўсім беларусам як памяць аб тых, хто адстойваў незалежнасць на палях бітваў. Ён аб'ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.

Аддаючы даніну несмяротнаму подзвігу бацькоў і дзядоў, мы ідзём па шляху захавання добрасуседскіх адносін з другімі краінамі і стваральнай працай уносім свой уклад у развіццё і росквіт роднага краю.

Дарагія землякі! Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, цяплом, поспехамі і новымі дасягненнямі! А над нашай краінай няхай заўсёды будзе мірнае неба.

Са святам, з Днём Рэспублікі!

Старшыня Мсціслаўскага раённага выканаўчага камітэта
Д.Л.Пімашэнка
Старшыня мсціслаўскага раённага Савета дэпутатаў
А.А.Клеянкова