14.08.2017
Жнівень радуе сваім гарачым надвор'ем ўсе гаспадаркі нашага раёна. Уборачная кампанія ў самым разгары. Ужо з'яўляюцца першыя экіпажы тысячнікаў. Так у канцы мінулага тыдня ўшаноўвалі вадзіцеля-тысячніка адкрытага акцыянернага таварыства СГЦ «Віхра» Дзмітрыя Дубасава. Аб гэтым маладым хлопцы, які добрасумленна працуе ў роднай гаспадарцы, мы ўжо ведаем не па чуткам. Гэты сціплы малады лідар адвёз ад камбайнаў больш за тысячу тон збожжавых. Цёплыя словы віншавання з працоўнай перамогай Дзмітрыю выказаў старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Ігар Аляксандравіч Валюжаніч, уручыўшы хлопцу каштоўны падарунак. Выконваючы абавязкі першага сакратара РА ГА «БРСМ» Кацярына Новікава узнагародзіла кіроўца-тысячніка падзячным лістом і налепкай з надпісам «Першы малады вадзіцель-тысячнік», якую Дзмітрый ў тую ж гадзіну паспяшаўся прыляпіць на свой «МАЗ». Усміхаючыся і з добрым настроем, прымаў ён віншаванні і падарункі. Адчувалася, што чалавек ён пазітыўны, вясёлы, шчыры. Словы ўдзячнасці ў гэты дзень прагучалі і яго маці, якая працуе ў «Віхрэ» аператарам. Пачуццё гонару і радасці за малодшага сына перапаўняюць жанчыну, і яна ўпэўнена, што гэтая маленькая перамога, не апошняя ў працоўных буднях яе сына.
Наталля Ціханоўская