• МстиславльМстиславль
  •   
Главная / Актуально

Збор сродкаў

21.06.2021
У 2021 годзе адзначаецца 135-годдзе са дня нараджэння і 80-годдзе са дня смерці вядомага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі.

У лістападзе 2020 года адбылася значная падзея ў культурным, духоўным і
грамадскім жыцці нашай краіны – перапахаванне парэшткаў Самуіла
Яфімавіча (Змітрака Бядулі) на Усходніх могілках у г. Мінску.
З мэтай увекавечвання памяці аб знакамітым дзеячы беларускай літаратуры
распачата праца па зборы сродкаў для стварэння помніка на месцы
пахавання.

У гэтых мэтах установа “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”
адкрыла дабрачынны рахунак для збору сродкаў на стварэнне надмагільнага
помніка Змітраку Бядуле:

Разліковы рахунак у беларускіх рублях:
BY15AKBB36429000005530000000
у ААТ “ААБ Беларусбанк”
БІК: АКВВВY2X
УНП: 190269032

Прапануем усім жадаючым зрабіць унёсак ва ўшанаванне памяці выбітнага
беларускага пісьменніка.