• Дзіцячая школа мастацтваўДзіцячая школа мастацтваў
  • Аляксандра-Неўскага Кафедральны саборАляксандра-Неўскага Кафедральны сабор
  • Свята сярэднявечнай культурыСвята сярэднявечнай культуры
  • Зажынкі ў МсціславеЗажынкі ў Мсціславе
  • Свята-Успенскі Пустынскі манастырСвята-Успенскі Пустынскі манастыр
  • Помнік Пятру МсціслаўцуПомнік Пятру Мсціслаўцу
  • Раённы выканаўчы камітэт Раённы выканаўчы камітэт
  • Уязны знак у горадУязны знак у горад
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Петрышэнка: свята "Купалле" ў Александрыі захоўвае нацыянальны каларыт і радуе новымі ідэямі

29.10.2021
Свята "Александрыя збірае сяброў" захоўвае нацыянальны каларыт і пры гэтым радуе новымі ідэямі і падыходамі. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час пасяджэння пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе праграма мерапрыемстваў рэспубліканскага свята "Купалле" была рэалізавана ў поўным аб'ёме. Па водзывах многіх гасцей і ўдзельнікаў аграгарадку Александрыя ўдалося не толькі сабраць сяброў, але і парадаваць новымі ідэямі і праектамі, захаваўшы пры гэтым душэўнасць і нацыянальны каларыт свята. На такі вынік і была нацэлена работа аргакамітэта і ўсіх арганізатараў мерапрыемства", - адзначыў Ігар Петрышэнка.

У час пасяджэння аргкамітэта падвялі вынікі праведзенага ў гэтым годзе фестывалю і паставілі задачы на будучы год. "У арганізатараў ужо ёсць канкрэтныя ідэі і прапановы па правядзенні маючага адбыцца свята. Пры гэтым неабходна дэталёва пагаварыць аб мерах, якія будуць прыняты для забеспячэння бяспекі прысутных на фестывалі грамадзян. На кожным пасяджэнні аргкамітэта чырвонай ніткай праводзілі ўстаноўку, што ўсё павінна быць прадумана да дробязей. Работа ўсіх без выключэння службаў павінна быць накіравана як на папярэджанне магчымасцей узнікнення пазаштатных сітуацый, так і на аператыўнае вырашэнне звязаных з імі пытанняў", - падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра.

Паводле інфармацыі Магілёўскага аблвыканкама, гасцямі "Купалля" ў гэтым годзе сталі каля 66 тыс. чалавек. На працягу ўсяго свята для іх працавалі тэматычныя пляцоўкі: "Зроблена ў Беларусі", "Ручнік народнага адзінства", маладзёжная пляцоўка "Талака", "Кірмашовыя забавы", "У гасцях у казкі", "Свята цырка", шоу розных цыркавых жанраў, фотазоны і кірмашы-продажы сувенірнай і кандытарскай прадукцыі. Таксама прайшоў фінал рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла". Паводле слоў намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыя Малашкі, на працягу ўсяго свята для гасцей працавалі дзве канцэртныя пляцоўкі, выступілі больш за 1 тыс. артыстаў.

Гандлёвае абслугоўванне гасцей забяспечвалі 120 суб'ектаў гаспадарання (у 2020 годзе іх было 80).

У 2022 годзе асноўныя мерапрыемствы рэспубліканскага свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") прапанавалі правесці 9 ліпеня. "Неабходна ўнесці прапановы па ўдасканаленні інфраструктуры свята, больш шырокім уключэнні моладзі ў працэс падрыхтоўкі і правядзення фестывалю, абдумаць новыя падыходы і ідэі ў арганізацыі праекта "Уладар сяла", - паставіў задачы Ігар Петрышэнка.-0-
Магілёўскі аблвыканкам
Сімволіка Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
егр
target99
ІМПЗ
Інстытут памежнай службы
mvd
Дэпартамент аховы
mgup