Аб адборы кандыдатаў для паступлення на СЭФ Акадэміі МУС РБ
Следчы камітэт Республикі Беларусь – адзіная і цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных праваахоўных органаў, якія з'яўляюцца органамі папярэдняга следства і ажыццяўляюць паўнамоцтвы ў сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці.
Асноўнымі задачамі Следчага камітэта з'яўляюцца:
- усебаковае, поўнае, аб'ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў у адпаведнасці з падследнасцю, усталяванай крымінальна-працэсуальным заканадаўствам;
- абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, арганізацый, абарона дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, захаванне законнасці пры праверцы заяў і паведамленняў аб злачынствах, узбуджэнні крымінальных спраў, вытворчасці папярэдняга следства;
- удасканаленне следчай працы, укараненне ў практыку дасягненняў навукі і тэхнікі, станоўчага вопыту, прагрэсіўных форм і метадаў арганізацыі папярэдняга следства;
- выяўленне парушэнняў закона, прычын і ўмоў, якія спрыяюць здзяйсненню злачынстваў, прыняцце мер па іх ліквідацыі;
- удзел у межах сваёй кампетэнцыі ў рэалізацыі дзяржаўнай крымінальнай палітыкі, распрацоўка прапаноў па ўдасканаленні прававога рэгулявання ў сферы праваахоўнай дзейнасці;
- ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці.
Мсціслаўскі раённы аддзел Следчага камітэта размешчаны па адрасе: (індэкс 213453), г. Мсціслаў, вул. Горкага, 15, тэл: 8 (02240) 28026,
тэл./факс: 8 (0240) 258025
Электронныя звароты прымаюцца на адрас электроннай пошты:
e-mail: mst_mg@sledcom.by
ГРАФІК
асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб, а таксама правядзення «прамых тэлефонных ліній» кіраўніцтвам Мсціслаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
Пасада | П.І.імя по бацьку |
Дата прыёму |
Час прыёму |
Дата і час правядзення «прамой тэлефоннай лініі» |
Начальнік Мсціслаўскага раённага аддзела СК |
Гаўрылаў Аляксей Анатольевіч |
2 аўторак |
8.00-13.00 |
2 аўторак |
Намеснік начальніка Мсціслаўскага раённага аддзела СК |
Гуркоў Аляксандр Аляксандравіч |
1 серада |
8.00-13.00 |
3 серада |
Папярэдні запіс на прыём да кіраўніцтва Мсціслаўскага раённага аддзела Следчага камітэта ажыццяўляецца з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 у буднія дні па тэлефоне: 8 (02240) 58025.
Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму кіраўніка следчага падраздзялення асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яго абавязкі, альбо іншае ўпаўнаважаная кіраўніком службовая асоба.
Тэлефон «гарачай лініі» Мсціслаўскага раённага аддзела Следчага камітэта (у працоўныя дні і ў працоўны час з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 для атрымання інфармацыі даведачна-кансультатыўнага характару): 8 (02240) 58022.
Вышэйстаячая арганізацыя: упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Юрыдычны адрас упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці: 212030, г. Магілёў, Архірэйскі Вал Канисского, д. 3, тэл. 8 (0222) 23 02 03, 8 (0222) 29 80 06, тэл./факс: 8 (0222) 23 09 27.
ГРАФІК
асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб, а таксама правядзення «прамых тэлефонных ліній» кіраўніцтвам упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Пасада | П.І.імя по бацьку |
Дата прыёму |
Час прыёму |
Дата і час правядзення «прамой тэлефоннай лініі»: |
Начальнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці |
Ліс Андрэй Іванавіч |
1 чацвер |
з 8.00 да 13.00 |
1 чацвер кожнага месяца |
Намеснік начальніка упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці |
Карапецян |
2 аўторак |
с 8.00 до 13.00 |
2 аўторак 2 месяца квартала |
Намеснік начальніка упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці |
Мартынов |
2 серада |
с 8.00 до 13.00 |
2 серада 1 месяца квартала |
Намеснік начальніка упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці |
Шлеханаў |
1 серада |
з 8.00 да 13.00 |
3 серада 3 месяца квартала |
Групай па працы з зваротамі грамадзян ажыццяўляецца папярэдні запіс на прыём да начальніка УСК Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці і яго намеснікаў. Неабходную інфармацыю можна атрымаць у буднія дні з 9.00 да 13.00, з 14.00 да 18.00 па тэлефонах «гарачай лініі» УСК Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці:8 0222 23 02 03, 8 0222 29 82 33.
Электронныя звароты прымаюцца на адрас электроннай пошты упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці: mg@sk.gov.by.
Заўвага:
Электронныя звароты, акрамя назвы і (або) адрас арганізацыі ці службовай асобы, якім накіроўваецца зварот, а таксама прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялаў грамадзяніна/прадстаўніка юрыдычнай асобы (заяўніка), адрасы месца жыхарства (месца знаходжання)/месца знаходжання юрыдычнай асобы, выкладзенай сутнасці звароту, павінны ўтрымліваць адрас электроннай пошты заяўніка.
Да электронных зваротаў, падаваным прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Інтэрнэт-сайт Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь: www.sk.gov.by.