• Дзіцячая школа мастацтваўДзіцячая школа мастацтваў
  • Аляксандра-Неўскага Кафедральны саборАляксандра-Неўскага Кафедральны сабор
  • Свята сярэднявечнай культурыСвята сярэднявечнай культуры
  • Зажынкі ў МсціславеЗажынкі ў Мсціславе
  • Свята-Успенскі Пустынскі манастырСвята-Успенскі Пустынскі манастыр
  • Помнік Пятру МсціслаўцуПомнік Пятру Мсціслаўцу
  • Раённы выканаўчы камітэт Раённы выканаўчы камітэт
  • Уязны знак у горадУязны знак у горад
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

На Асіповіцкім палігоне выпрабоўваюць мадэрнізаваную сістэму залпавага агню "Ураган-М"

10.12.2021

На Асіповіцкім палігоне 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады праходзяць выпрабаванні мадэрнізаванай рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Ураган-М". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік Асіповіцкага гарнізона, камандзір вайсковай часці 12147, гвардыі палкоўнік Аляксей Ратушны.

"У мэтах праверкі і падтрымання баявых, тэхнічных і эксплуатацыйных характарыстык праводзяцца дзяржаўныя выпрабаванні, у тым ліку і з баявой стральбой, доследных узораў баявой машыны 9П140МБ і транспартна-зараджальнай машыны 9Т452МБ, - сказаў Аляксей Ратушны. - Гэтыя ўзоры ўяўляюць сабой удасканаленую РСЗА "Ураган-М". Яны створаны беларускімі канструктарамі ААТ "ВОЛАТАЎТА", якім на мадэрнізацыю тэхнікі спатрэбілася 2 гады".

Замест устарэлых РСЗА ЗІЛ-135ЛМ распрацоўшчыкі прымянілі ў якасці базавага шасі аўтамабілі МАЗ-6317. Абноўлены "Ураган" дапоўнены сучаснымі сродкамі сувязі і аўтаматызацыі.

У выпрабаваннях задзейнічаны не толькі распрацоўшчыкі, але і асабовы склад рэактыўнага артылерыйскага дывізіёна 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады. Таксама за ходам выпрабаванняў назіраў начальнік ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл - начальнік упраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба УС генерал-маёр Генадзь Казлоўскі.

"У час выпрабаванняў праведзены баявыя пускі рэактыўных снарадаў, выпрабаваны аўтамабілі ў ходзе маршу па перасечанай мясцовасці і ва ўмовах бездарожжа, - удакладніў начальнік Асіповіцкага гарнізона. - За кошт укаранення новых тэхналогій і наватарскіх ідэй доследныя ўзоры паказалі добрыя вынікі і адпаведнасць заяўленым патрабаванням, якія прад'яўляла Міністэрства абароны да распрацоўкі беларускай сістэмы рэактыўнага залпавага агню".-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Магілёўскі аблвыканкам
Сімволіка Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
егр
target99
ІМПЗ
Інстытут памежнай службы
mvd
Дэпартамент аховы
mgup