• Дзіцячая школа мастацтваўДзіцячая школа мастацтваў
  • Аляксандра-Неўскага Кафедральны саборАляксандра-Неўскага Кафедральны сабор
  • Свята сярэднявечнай культурыСвята сярэднявечнай культуры
  • Зажынкі ў МсціславеЗажынкі ў Мсціславе
  • Свята-Успенскі Пустынскі манастырСвята-Успенскі Пустынскі манастыр
  • Помнік Пятру МсціслаўцуПомнік Пятру Мсціслаўцу
  • Раённы выканаўчы камітэт Раённы выканаўчы камітэт
  • Уязны знак у горадУязны знак у горад
Галоўная / Рэгіён / Геаграфія

Геаграфія

Мсціслаўскі раён размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Магілёўскай вобласці ў межах Аршанска-Магілёўскай ўзнёслай раўніны.

Яго плошча складае 1,3 тыс.км.кв. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора - ад 180 да 200 метраў.

Рэльеф раёна палогахвалісты з вялікай колькасцю дробных пагоркаў, з далінамі рэк, ручаёў і густой сеткай яраў і бэлек.

Асноўнымі воднымі крыніцамі з'яўляюцца рэкі Сож і Віхра, якія праходзяць ва ўсходняй частцы раёна.

Лясістасць складае 17%. Большасць лясоў знаходзіцца ў заходняй і паўднёвай частках раёна.

Плошча балот складае 70 км.кв.

Нетры Мсціслаўшчыны багатыя карыснымі выкапнямі, такімі як торф, гліны і суглінкі, пясчана-друзавыя матэрыялы, будаўнічыя пяскі, цэментавыя суглінкі; сустракаюцца радовішча сапрапелю, фасфарытаў, мелу.

Раён утвораны ў 1924 годзе.

У склад раёна ўваходзіць 1 горад і 157 сельскіх населеных пунктаў.

Раённы цэнтр - горад Мсціслаў.

Колькасць насельніцтва раёна складае 21,076 тыс. чалавек, у тым ліку сельскае насельніцтва - 10,706 тыс. чалавек.

Адміністрацыйна раён дзеліцца на 8 сельсаветаў.

Адлегласць ад абласнога цэнтра - 100 кіламетраў. Раён мяжуе з Горацкім, Дрыбінскім, Чавускім, Крычаўскім раёнамі Магілёўшчыны: Манастыршчанскім, Хіславіцкім і Шумячскім раёнамі Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Раён перасякае чыгунка лініі Орша - Крычаў, аўтадарогі па напрамках Магілёў, Крычаў, Горкі, Смаленск.

Па тэрыторыі раёна праходзіць нафтаправод Унеча (Расія) - Полацк.
Магілёўскі аблвыканкам
Сімволіка Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
егр
target99
ІМПЗ
Інстытут памежнай службы
mvd
Дэпартамент аховы
mgup