Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мсціслаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
5 студзеня 2022

Ісачанка: за 25 гадоў вырасла новае пакаленне беларусаў, гэта патрабуе прыняцця новай Канстытуцыі

За апошнія 25 гадоў вырасла новае пакаленне беларусаў, і гэта патрабуе прыняцця новай Канстытуцыі. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў час абласнога семінара па актуальных пытаннях падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму, перадае БЕЛТА.

"Дзеючая Канстытуцыя выканала сваё прызначэнне, - сказаў Анатоль Ісачанка. - Пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі створана незалежная дэмакратычная прававая сацыяльная дзяржава. Аднак за чвэрць стагоддзя змяніўся свет, змянілася і наша суверэнная дзяржава. Беларусь стала адным з лідараў у IT-галіне, мы пачалі развіваць атамную энергетыку. Ды і за 25 гадоў вырасла новае пакаленне беларусаў. Усё гэта патрабуе прыняцця новай Канстытуцыі".

Старшыня аблвыканкама таксама падкрэсліў неабходнасць правядзення маштабнай работы па данясенні да грамадзян значэння прапанаваных навацый у Асноўным законе. "Сёння мы праводзім абласны семінар па актуальных пытаннях падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму, для ўдзелу ў якім запрошаны ідэалагічны актыў з усіх рэгіёнаў вобласці, - сказаў ён. - Упэўнены, што кожны з прысутных тут усведамляе важнасць і адказнасць пастаўленых перад ім задач і прыкладзе неабходныя намаганні па забеспячэнні зладжанай і эфектыўнай работы на месцах".

Работа па падрыхтоўцы змяненняў і дапаўненняў у Асноўны закон вядзецца ў краіне ўжо на працягу года і завершыцца ў лютым рэферэндумам. Анатоль Ісачанка акцэнтаваў увагу на шырокай інфармацыйна-растлумачальнай рабоце па падрыхтоўцы і правядзенні рэферэндуму, а таксама прыцягненні людзей да актыўнага ў ім удзелу. Гэта работа ў Магілёўскай вобласці нарошчвае тэмп. Яна выбудавана такім чынам, каб навацыі ў Асноўны закон былі зразумелыя кожнай сацыяльнай катэгорыі. Моладзь, напрыклад, будзе чэрпаць патрэбную інфармацыю праз сацыяльныя сеткі і мэсэнджары, пенсіянеры - у непасрэдных стасунках і традыцыйных СМІ, працоўныя калектывы незалежна ад форм уласнасці - дзякуючы інфармацыйным сустрэчам. З удзелам старшыні аблвыканкама ўжо адбыліся сустрэчы з маладымі спецыялістамі, прадстаўнікамі СМІ і бізнес-супольнасці рэгіёна.

Як паведамілі ў аблвыканкаме, у Магілёўскай вобласці для абмеркавання праекта Канстытуцыі ў працоўных калектывах створана 39 мабільных груп экспертаў, у тым ліку 6 абласных, 12 у Магілёве і Бабруйску, а таксама 21 у раёнах. Праходзяць сустрэчы кіраўніцтва выканкамаў, прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб'яднанняў у працоўных калектывах і па месцы жыхарства. Ва ўсіх рэгіёнах арганізавана работа грамадскіх прыёмных і гарачых ліній на базе РГА "Белая Русь" з прыцягненнем да гэтай работы іншых канструктыўных грамадскіх аб'яднанняў.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса навін