Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мсціслаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
23 лютага 2022

Анатоль Ісачанка даў старт датэрміновага галасавання ў Магілёўскай вобласці

Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка даў старт датэрміноваму галасаванню ў Магілёўскай вобласці, першым аддаўшы свой голас на ўчастку № 57, які размешчаны у сярэдняй школе № 1 горада Магілёва.

«Гэта зручна, калі ёсць датэрміновае галасаванне і кожны жадаючы можа ў любы час, вызначаны для галасавання, прыйсці на ўчастак. Вядома, можна наведаць яго ў асноўны дзень — 27 лютага, але чалавек павінен мець магчымасць зрабіць выбар, зыходзячы са сваіх жыццёвых абставінаў і патрэбаў. Магчыма, нехта ў гэты дзень працуе ці не можа змяніць свае асабістыя планы, але яму важна прагаласаваць, і ён робіць гэта загадзя, — падзяліўся меркаваннем Анатоль Ісачанка. — Хацелася б падзякаваць ўчастковым камісіям, якія працуюць ужо на працягу многіх дзён, займаючыся спачатку падрыхтоўчай працай, цяпер — непасрэдна працэсам галасавання. Многія пытанні кладуцца на іх плечы. І калі мы, як выбаршчыкі, можам выбіраць любы дзень, то яны ўвесь час павінны знаходзіцца на ўчастках для галасавання.

Заклікаю ўсіх жыхароў Магілёўшчыны прыйсці і зрабіць свой выбар. Мы сёння галасуем не толькі за абноўленую Канстытуцыю, мы выбіраем будучыню нашай краіны на дзесяцігоддзі наперад, будучыню для нашых дзяцей і ўнукаў. Вядома, мы павінны зрабіць усё, каб наша краіна была моцнай, незалежнай, суверэннай і квітнеючай».

Участак № 57 знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада, ахоплівае больш за 1,3 тыс. выбаршчыкаў, з іх 11 — галасуе ўпершыню. Для маладых людзей падрыхтаваны памятныя падарункі, якія падкрэсліваюць урачыстасць моманту. Участак знаходзіцца на першым паверсе і забяспечаны ўсім неабходным. Тут прыняты супрацькавідныя меры, прадугледжана безбар’ернае асяроддзе, у тым ліку кабінка для галасавання людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Для слабавідушчых у наяўнасці макеты і лупа.

Старшыня ўчастковай камісіі па рэферэндуме Таццяна Шкуратава адзначыла:

«Запрашэнні прыйсці на ўчастак і рэалізаваць сваё права ў галасаванні па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю атрымалі ўсе. Людзі з зычлівасцю ўспрымалі, калі ім уручалі запрашэнні, выказвалі гатоўнасць прыйсці. Некаторыя пажылыя грамадзяне тэлефанавалі і прасілі наведаць іх дома, паколькі на ўчастак не могуць дабрацца па стане здароўя. Звяртаюцца да нас і людзі, якія захварэлі на COVID-19, ёсць у горадзе некалькі участкаў для галасавання на базе ўстаноў аховы здароўя, мы перадаём ім звесткі пра такіх грамадзян. Калі па нейкіх прычынах чалавека няма ў спісах, пры прад’яўленні адпаведных дакументаў, якія пацвярджаюць права галасавання на дадзеным участку, яго ўнясуць у дадатковы спіс, і ён зможа прагаласаваць.

Яшчэ толькі першы дзень, а людзі ўжо імкнуцца выканаць свой грамадзянскі абавязак, упэўнена, з кожным днём іх будзе прыходзіць усё больш. Усё ідзе ў працоўным, штатным рэжыме».

Падкрэсліла добразычлівы настрой тых, хто галасуе, і назіральнік Марына Ерашэнка, адзначыўшы, што гэта ўжо не першы падобны вопыт у яе жыцці:

«Для ўдзельнікаў галасавання на ўчастку прадугледжаны і выкананыя ўсе ўмовы. Наша функцыя як назіральнікаў — сачыць, каб працэс адпавядаў заканадаўству. Распачатае датэрміновае галасаванне ідзе спакойна, у прыязнай атмасферы. Наколькі магу меркаваць па сваім вопыце, нават калі і ўзнікаюць нейкія пытанні ў грамадзян, члены камісіі іх аператыўна вырашаюць, заўваг да іх працы няма».

Арганізаванасць і зладжанасць усіх падрыхтоўчых этапаў у Магілёўскай вобласці ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам і планам арганізацыйных мерапрыемстваў па правядзенні рэферэндуму адзначыў старшыня Магілёўскай абласной камісіі па рэферэндуме Валерый Берастаў:

«Сёння мы падышлі да заключнага этапу. Пачалося датэрміновае галасаванне. А 10.00 адчынілі свае дзверы для ўдзельнікаў рэферэндуму 675 участкаў, за выключэннем тых, што ўтвораны ва ўстановах аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскія паслугі ў стацыянарах.

У Магілёўскай вобласці ўтворана 707 участкаў для галасавання, у тым ліку 149 — у Магілёве. Іх столькі ж, колькі і ўчастковых камісій, у склад якіх увайшло каля 7,5 тыс. чалавек. Усяго ж у камісіях усіх узроўняў, участковых і тэрытарыяльных, каля 8 тыс. чалавек. Акрэдытавана каля 6 тыс. назіральнікаў. Спісачная колькасць тых, хто галасуе ў рэгіёне, — каля 793 тыс.

Датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па Канстытуцыі стартавала ў Беларусі 22 лютага і будзе праходзіць па 26 лютага ўключна. Загадзя могуць аддаць свой голас выбаршчыкі, якія не змогуць гэта зрабіць у дзень правядзення рэферэндуму 27 лютага. Участкі для датэрміновага галасавання адкрыты з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. У асноўны дзень — 27 лютага — прагаласаваць на ўчастках можна будзе з 8.00 да 20.00».

mogilev-region.gov.by

Да спіса навін