Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мсціслаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Раённыя службы / Аддзел прымусовага выканання Мсціслаўскага раёна

Аддзел прымусовага выканання Мсціслаўскага раёна

Аддзел прымусовага выканання Мсціслаўскага раёна

Аддзел прымусовага выканання Мсціслаўскага раёна

упраўлення прымусовага выканання

галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама

Рэжым працы аддзела прымусовага выканання Мсціслаўскага раёна.

панядзелак - пятніца з 08.30 да 17.30

Перапынак на абед: з 13.00 да 14.00

Выхадны: субота, нядзеля

ГРАФІК асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб

П.І.І.

Пасада

Службовы тэлефон

№ кабінета

Прыёмныя дні і час
Начальнік аддзела прымусовага выканання Мсціслаўскага раёна

50943

1

Аўторак
з 8-30 да 17-30

Канцылярыя аддзела прымусовага выканання Мсціслаўскага раёна

П.І.І.

Пасада

Службовы тэлефон

№ кабінета

Прыёмныя дні і час
Дарафеева Алеся Вітальеўна Спецыяліст па дакументацыйным забеспячэнні аддзела 50951

2

Серада
з 8-30 да 17-30
Вяркееў Павел Аляксандравіч

Судовы выканаўца аддзела прымусовага выканання Мсціслаўскага раёна 50944

3

Серада з 8-30 да 17-30

Папярэдні запіс на прыём да начальніка аддзела прымусовага выканання Мсціслаўскага раёна ажыццяўляецца ў працоўныя дні з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па тэлефоне 50951, а таксама ў канцылярыі аддзела прымусовага выканання Мсціслаўскага раёна.«Гарачая лінія» па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела прымусовага выканання Мсціслаўскага раёна, ажыццяўляецца штодзень у працоўныя дні і працоўны час з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па тэл. 50951 Дэпазітны рахунак аддзела прымусовага выканання Мсціслаўскага раёнаBY93AKBB36429000010997300000 у ЦБП №721 у г. Мсціславе г.Крычаў ААБ «Беларусбанк», УНП 700014929, код банка AKBBBY2Х Аддзел прымусовага выканання Мсціслаўскага раёна інфармуе аб тым, што аплата даўжнікамі доўгу па выканаўчых дакументах можа праводзіцца непасрэдна ў аддзеле прымусовага выканання пры дапамозе банкаўскіх плацежных карт. Закон Рэспублікі Беларусь ад 24.10.2016г. № 493-З "Аб выканаўчым вядзенні"(Глава 12, вытрымкі)

Артыкул 124. Агульны парадак абскарджання (апратэставання) пастаноў, дзеянняў (бяздзеяння) судовага выканаўцы, работніка органа прымусовага выканання, кіраўніка органа прымусовага выкананняПастановы, дзеянні (бяздзеянне) судовага выканаўцы, а таксама пастановы, дзеянні (бяздзеянне) кіраўніка органа прымусовага выканання, за выключэннем Галоўнага судовага выканаўцы Рэспублікі Беларусь, звязаныя з непасрэдным выкананнем выканаўчых дакументаў, могуць быць абскарджаны (апратэставаны) бакамі выканаўчага вядзення, іншымі асобамі, чые правы і законныя інтарэсы парушаны пры выкананні выканаўчага дакумента, пракурорам у парадку падпарадкаванасці адпаведна кіраўніку органа прымусовага выканання, вышэйстаячаму кіраўніку органа прымусовага выканання, а ў выпадку нязгоды з іх рашэннем - у судПракурор мае права прынясення пратэсту на пастановы, дзеянні (бяздзеянне) судовага выканаўцы, а таксама на пастановы, дзеянні (бяздзеянне) кіраўніка органа прымусовага выканання, за выключэннем Галоўнага судовага выканаўцы Рэспублікі Беларусь, звязаныя з непасрэдным выкананнем выканаўчых дакументаў, у суд без захавання парадку абскарджання (апратэставанні) пастаноў, дзеянняў (бяздзеяння) судовага выканаўцы, пастаноў, дзеянняў (бяздзеяння) кіраўніка органа прымусовага выканання, устаноўленага часткай першага гэтага артыкула.

Артыкул 125. Падача скаргі (пратэсту) у парадку падпарадкаванасціСкаргі (пратэсты) на пастановы, дзеянні (бяздзеянне) судовага выканаўцы раённага (міжраённага), гарадскога, раённага ў горадзе аддзела прымусовага выканання падаюцца галоўнаму судоваму выканаўцу адпаведнага аддзела прымусовага выканання.Асоба, якая падала скаргу (пратэст), мае права адклікаць яе да прыняцця па ёй рашэння.

Артыкул 127. Тэрміны падачы скаргі (пратэсту) у парадку падпарадкаванасціСкаргі (пратэсты) на пастановы судовага выканаўцы, а таксама на пастановы кіраўніка органа прымусовага выканання, звязаныя з непасрэдным выкананнем выканаўчых дакументаў, могуць быць пададзены на працягу дзесяці дзён з дня атрымання адпаведных пастаноў судовага выканаўцы, кіраўніка органа прымусовага выканання.Скаргі (пратэсты) на дзеянні (бяздзеянне) судовага выканаўцы, а таксама на дзеянні (бяздзеянне) кіраўніка органа прымусовага выканання, звязаныя з непасрэдным выкананнем выканаўчых дакументаў, могуць быць пададзены на працягу дзесяці дзён з дня ўчынення гэтых дзеянняў (устанаўлення факта бяздзеяння) або з дня, калі асоба, якая падае скаргу (пратэст), не апавешчаная аб часе і месцы здзяйснення такіх дзеянняў, даведалася ці павінна было даведацца аб іх здзяйсненні.

Артыкул 128. Аднаўленне прапушчанага тэрміну падачы скаргі (пратэсту) у парадку падпарадкаванасціПрапушчаны тэрмін падачы скаргі (пратэсту) на пастановы, дзеянні (бяздзеянне) судовага выканаўцы, а таксама на пастановы, дзеянні (бяздзеянне) кіраўніка органа прымусовага выканання, звязаныя з непасрэдным выкананнем выканаўчых дакументаў, можа быць адноўлены пры ўмове, што адначасова з гэтай скаргай ( пратэстам) пададзена хадайніцтва аб аднаўленні прапушчанага тэрміну падачы скаргі (пратэсту) і кіраўнік органа прымусовага выканання, які разглядае скаргу (пратэст), прызнае прычыны пропуску тэрміну ўважлівымі.Пры задавальненні хадайніцтва аб аднаўленні прапушчанага тэрміну падачы скаргі (пратэсту) кіраўнік органа прымусовага выканання прымае скаргу (пратэст) да разгляду па сутнасці. Асобная пастанова аб аднаўленні прапушчанага тэрміну падачы скаргі (пратэсту) не выносіцца.

Аб змене памеру прымусовага зборуЗ 15 ліпеня 2021 года ўступіць у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2021 года № 90-З "Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчага вядзення".Гэтым Законам, у тым ліку прадугледжаны змяненні, якія датычацца парадку вызначэння памеру прымусовага збору, які падлягае спагнанню.Базавае правіла вызначэння памеру прымусовага збору не зменіцца, аднак будзе ўстаноўлена яго мінімальная мяжа незалежна ад сумы запазычанасці па выканаўчым дакуменце.Як і цяпер, памер прымусовага збору па агульным правіле будзе складаць дзесяць працэнтаў ад сумы выкананага на карысць спагнанніка патрабавання або кошту перададзенай маёмасці, аднак яе мінімальны памер не можа быць меншы за 0,5 базавай велічыні, якая дзейнічае на момант вынясення пастановы аб спагнанні (утрыманні) прымусовага збору.Мяркуем, што своечасовае выкананне сваіх фінансавых абавязацельстваў даўжнікамі да ўзбуджэння выканаўчага вядзення, а таксама ў тэрмін для добраахвотнага выканання выканаўчага дакумента, прадастаўлены судовым выканаўцам, дасць магчымасць пазбегнуць дадатковых фінансавых затрат, звязаных з выплатай прымусовага збору.Атрымаць даведачную інфармацыю аб наяўнасці запазычанасці па выканаўчых вядзеннях магчыма скарыстаўшыся інфармацыйным рэсурсам "Рэестр запазычанасцей па выканаўчых вядзеннях", размешчаным на Інтэрнэт-партале Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.